Пра нас

Вясельны дом

Дом для вясельных урачыстасцяў разлічаны на банкеты звыш 70 асоб. Для падрыхтоўкi розных страў, ёсць вялікая кухня, якая абсталявана ўсiм неабходным. Ёсць таксама 2 прыбіральні i пакой для адпачынку. На вялікай крытай верандзе можна пасмажыць мяса, зварыць бульбу, цi проста пасядзець з куфлям піва.

ornamet-55555

Гасцявы дом

Драўляны гасцявы дом разлічаны да прыёму да 40 гасцей. У доме ёсць 8 спальных месц, кухня абсталяваная бытавой тэхнікай, прыбіральня i душ. Ён выдатна падыдзе для правядзення невялікага вяселля ці другога дня вяселля, дня нараджэння цi хрысцін.

ornamet-55555

Дом з лазняй

Дом с лазняй добра падыдзе для прыхільнікаў папарыцца з духмяным венікам i атрымаць асалоду ад сядзення каля каміна ў зімовы марозны вечар. Дом разлічаны на 12 асоб i пераначаваць тут зможа 8 чалавек. Каля кожнага дома ёсць месца дзе можна пасмажыць мяса, ці зрабіць шашлык.

ornamet-55555

Сядзіба «Райскі Куток» — гэта чароўнае i ўтульнае месца для адпачынку. Тут Вы зможаце зладзіць любое свята, якое запомніцца Вам на доўгiя гады. Наша сядзіба знаходзiцца ўсяго ў 1 км ад горада, што мае нямалое значэнне. Да нас можна вельмі хутка дабрацца. Сядзiба «Райскi Куток» добрая тым, што яна знаходзiцца ў лесе сярод яблыневага сада i бярозавага гаю, што вельмі файна для аматараў прыроды i свежага паветру.
Усадьбы Гродно.

nasleider